Дэлегацыя беларускіх кнігавыдаўцоў і кнігараспаўсюджвальнікаў прыняла ўдзел у VIII Варшаўскім кніжным кірмашы

Дэлегацыя беларускіх кнігавыдаўцоў і кнігараспаўсюджвальнікаў прыняла ўдзел у VIII Варшаўскім кніжным кірмашы

У рамках рэалізацыі Рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, а таксама папулярызацыі беларускай кнігі за мяжой дэлегацыя беларускіх кнігавыдаўцоў і кнігараспаўсюджвальнікаў прыняла ўдзел у VIII Варшаўскім кніжным кірмашы.

На экспазіцыі «Кнігі Рэспублікі Беларусь» былі прадстаўлены найбольш знакавыя кніжныя выданні, выпушчаныя беларускімі выдавецтвамі ў 2016-2017 гадах, а таксама экспазіцыя кніг, выдадзеных да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

У прэзентацыі беларускага стэнда прыняў удзел дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы Рыбакоў М.Л.

Беларускі стэнд наведалі Дырэктар Варшаўскага кніжнага кірмашу, Старшыня праўлення ТАА «MuratorEXPO» Яцэк Орыль і Прэзідэнт ТАА «MuratorEXPO» Рафал Скапскі. Пад час наведвання беларускай экспазіцыі было абмеркавана пытанне аб магчымасці заключэння пагаднення паміж беларускім і польскім бакамі аб абмене стэндамі на Варшаўскім кніжным кірмашы і Мінскай міжнароднай кніжнай выставе.

У рамках удзелу беларускай дэлегацыі ў Варшаўскім кніжным кірмашы у Культурным цэнтры Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Польшчы адбылася прэзентацыя кніг, выдадзеных да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

З мэтай папулярызацыі культурнай спадчыны у рамках падпраграмы “Беларусы ў свеце” дзяржпраграмы “Культура Беларусі” перададзены бібліятэчкі беларускіх кніг Культурнаму цэнтру Беларусі ў Польшчы.

Опубликовано:
Просмотров:
289