Дырэктар выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч сустрэўся з кіраўніком бібліятэчнай сістэмы Мінска

Дырэктар выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч сустрэўся з кіраўніком бібліятэчнай сістэмы Мінска

У дзяржаўнай установе «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г.Мінска» прайшла рабочая сустрэча дырэктара - галоўнага рэдактара выдавецкага дома «Звязда», старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Карлюкевіча з кіраўніком бібліятэчнай сістэмы Мінска Аленай Матвеевай.

Размова ішла пра прыярытэтныя накірункі ў арганізацыі прапаганды кнігі. Алесь Карлюкевіч праінфармаваў кіраўніка сталічнай сеткі публічных бібліятэк пра навацыі ў рабоце творчай арганізацыі. Дамоўлена пра пашырэнне прэзентацыйнай работы ў 27-мі бібліятэках горада. Асабліва — у частцы знаёмства з героіка-патрыятычнай літаратурай. Алесь Карлюкевіч нагадаў, што ў апошнія месяцы ў выдавецкім доме «Звязда» выйшлі раман Мікалая Чаркашына «Брэсцкія вароты», прысвечаны абароне Брэсцкай крэпасці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941 годзе, зборнік «Твары Вялікай Перамогі», Вялікай Айчыннай вайне прысвечаны і іншыя кнігі гэтага выдавецтва, аўтарамі якіх з’яўляюцца Мікалай Смірноў, Алена Харашэвіч, Уладзімір Гаўрыловіч і іншыя пісьменнікі.

Алена Матвеева запрасіла пісьменнікаў вылучаць болей актыўна розныя навацыі. Прапанавала арганізаваць чытацкую прэмію лепшай кнізе, якая карыстаецца попытам у бібліятэках. У сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк горада Мінска склаліся добрыя сувязі з расійскімі літаратурнымі музеямі. Магчыма, гэтыя стасункі стануць таксама прадметам увагі беларускіх літаратараў. Чаму б не арганізаваць турыстычныя маршруты літаратурна-краязнаўчага характару, звязаныя з жыццём і творчасцю пісьменнікаў Расіі ў Беларусі? Добра было б ладзіць анлайн-сустрэчы з удзелам беларускіх і расійскіх пісьменнікаў на пляцоўках бібліятэк горада.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».
Опубликовано:
Просмотров:
285