Дзень падпісчыка са «Звяздой»

Дзень падпісчыка са «Звяздой»

Чарговы Дзень падпісчыка правялі журналісты і аддзел маркетынгу РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» ў Лагойскім, Пухавіцкім раёнах і горадзе Жодзіна. Людзі цікавіліся не толькі коштам часопісаў і газеты «Звязда», але і іх зместам. Задавалі пытанні і выказвалі прапановы, што б яны хацелі бачыць на старонках выданняў.

Напрыклад, жанчыны адзначалі, што часопіс «Алеся» стаў лепшым па дызайне, друкуе шмат карыснай інфармацыі, якая спатрэбіцца ў побыце, хатніх справах. А таксама ўзгадалі публікацыі аб сваіх сяброўках, якія дабіліся поспеху ў жыцці, сталі знакамітымі. Многія цікавіліся часопісам «Родная прырода», казалі, што выпісваюць яго дзеля сваіх дзяцей. Выданне выхоўвае ў малых беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя, а дарослыя даведваюцца, якія змены адбыліся ў заканадаўстве, у прыватнасці, наконт збору смецця, цвёрдых бытавых адходаў.

Звязда-падпіска_.jpg

Што датычыць «Звязды», то падпісчыкі адзначалі: газета дапамагае вывучаць родную мову, паколькі да матчынага слова, як і да народных традыцый, абрадаў, апошнім часам павышаная цікавасць.

Усе прысутныя на сустрэчах адназначна падзялялі думку аб важнасці такіх мерапрыемстваў, каштоўнай магчымасці непасрэдна падзяліцца сваімі меркаваннямі і даведацца аб планах «Выдавецкага дома «Звязда».

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”


Опубликовано:
Просмотров:
860