Дзень роднай мовы адзначылi на факультэце журналiстыкi БДУ

Дзень роднай мовы адзначылi на факультэце журналiстыкi БДУ

Штогод 21 лютага на факультэце журналістыкі адзначаецца Дзень роднай мовы. Па традыцыі гэта мерапрыемства арганізоўваюць старастат сумесна з кафедрай медыялінгвістыкі і рэдагавання. Сёлета студэнтам і выкладчыкам было прапанавана паразважаць над тым, чаму мы баімся часцей выкарыстоўваць беларускую мову кожны дзень.

Святочны дзень пачаўся з традыцыйнага праекта “Лад жыцця”, дзе спачатку выкладчыкі распавядалі пра свае самыя моцныя страхі і згадвалі містычныя гісторыі з жыцця, а потым і студэнты падзяліліся сваім жыццёвым досведам. У гэтым годзе ад выкладчыкаў выступалі Прановіч Т.І. і Воюш І.Д. Адначасова з гэтым мерапрыемствам прафесар Дасаева Т.М. правяла літаратурныя чытанні пад назвай “Няхай гучыць беларускае слова”.

Больш фота па спасылцы.

Dzen mova 20 01

У гэтым годзе ўпершыню ў рамках Дня роднай мовы старастат правёў квіз “Скарбы вядзьмарскай гары”. Удзельнічаць маглі ўсе жадаючыя. Перамагла каманда “Вялёсавы дочкі”.

Дацэнт Зразікава В.А. правяла лекцыю на беларускай мове “Прававыя асновы журналістыкі”.

Dzen mova 20 08

Dzen mova 20 16

Таксама сярод традыцыйных мерапрыемстваў варта вылучыць “Хмарачос” – традыцыйнае спаборніцтва паміж студэнтамі і выкладчыкамі. Конкурс выяўляў самых артыстычных, крэатыўных, хуткіх і кемлівых – і ў гэтым годзе лідарства ў “Хмарачосе” перайшло да выкладчыкаў.

Dzen mova 20 17

Dzen mova 20 22

Кафедра медыялінгвістыкі і рэдагавання вылучылася тым, што правяла мерапрыемствы не толькі для тых, хто навучаецца і працуе ва ўніверсітэце. Загадчык кафедры Іўчанкаў В.І. сустрэўся з навучэнцамі СШ № 40 г.Мінска ў медыятэцы імя М.А.Цікоцкага, дзе паразмаўляў са школьнікамі пра лексічнае багацце беларускай мовы і неабходнасць размаўляць на ёй. Пазней ў гэтай жа медыятэцы сабраліся аматары паэтычнай творчасці выкладчыкаў кафедры, Дуброўскага А.У. і Жаўняровіча П.П.

Dzen mova 20 27

Dzen mova 20 34

Dzen mova 20 35

Dzen mova 20 37

Старшыня Саюза жанчын факультэта журналістыкі дацэнт кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання Горбач В.А. правяла круглы стол “Беларуская мова ва ўмовах глабалізацыі”. Сярод слухачоў былі пераважна студэнты-замежнікі. Разам з выкладчыкамі яны паразмаўлялі аб сучасным становішчы беларускай мовы сярод іншых моў свету, аб перспектыўнасці і запатрабаванасці твораў беларускай літаратуры.

  Dzen mova 20 451

Для тых жа, каму цікава сфера PR і хто добра размаўляе па-беларуску, напрыканцы дня адбылася дыскусія “Рэклама па-беларуску: погляд у будучыню”.

Скончыўся дзень традыцыйнай “Вечарынай”, дзе былі ўзнагароджаны пераможцы і ўдзельнікі квізу, конкурсу эсэ пра родную мову, “Хмарачоса”. Студэнты-замежнікі чыталі вершы на сваіх родных мовах, а беларускія студэнты выконвалі песні вядомых гуртоў –  на сваёй.

Dzen mova 20 47

Информация подготовлена по материалам сайта факультета журналистики БГУ.

Опубликовано:
Просмотров:
811