Дзень роднай мовы з часопісам “Маладосць”

Дзень роднай мовы з часопісам “Маладосць”

Дзень роднай мовы з часопісам “Маладосць” прайшоў у бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Спецыяльна запрошаны госць, пісьменнік Навум Гальпяровіч, адказваў на пытанні імправізаванай тэлепраграмы, накшталт аўтарскай праграмы “Суразмоўцы” на тэлеканале “Беларусь 3”. Навум Гальпяровіч расказаў пра тое, што для яго Беларусь і родная мова, што ён цяпер чытае, над чым працуе як пісьменнік, якія месцы краіны яму найбольш дарагія. Гучалі і вершы, і пытанні аўдыторыі, якую складалі студэнты, бібліятэкары і выкладчыкі. Нагадаем, што ў бібліятэцы БДМУ, нягледзячы на “непрофільнасць навучальнай установы, часопіс “Маладосці” — вельмі часты і заўсёды вельмі жаданы госць. Наступная сустрэча ў гэтых сценах плануецца да юбілею Рыгора Барадуліна.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах ЛіМ.

Опубликовано:
Просмотров:
696