Дзень ведаў у Iванава прысвечаны беларускаму пiсьменству
У Рэспубліцы Беларусь сёння адзначаюць Дзень ведаў. У школах прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку навучальнага года.
Першыя ўрокі традыцыйна ў рамках Дня ведаў у гэтым годзе прайшлi пад назвай “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…” і былi прысвечаны Году малой радзімы.
У сярэдняй школе №4 г.Іванава, якi прымае ў гэтым годзе XXV Дзень беларускага пiсьменства, урачыстая лінейка была прысвечана тэме: “Пісьменства і друк Беларусі – крыніца культуры і духоўнасці народа”. Арганізатарамi выступiлi Брэсцкі аблвыканкам i Іванаўскі райвыканкам.
Іванаўская СШ №4 - самая маладая ў раёне, ёй споўнілася чвэрць стагоддзя. Акрамя таго, гэта адзіная ў Брэсцкай вобласці гарадская школа, дзе навучанне цалкам вядзецца на беларускай мове. Сімвалічна, што менавіта з яе пачаліся мерапрыемствы юбілейнага Дня беларускага пісьменства. Павіншаваць вучняў з новым навучальным годам прыехаў Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч. Ён заўважыў, што і горад, і вобласць на "выдатна" падрыхтаваліся да свята.Першыя ўрокі традыцыйна ў рамках Дня ведаў у гэтым годзе прайшлi пад назвай “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…” і былi прысвечаны Году малой радзімы.
У сярэдняй школе №4 г.Іванава, якi прымае ў гэтым годзе XXV Дзень беларускага пiсьменства, урачыстая лінейка была прысвечана тэме: “Пісьменства і друк Беларусі – крыніца культуры і духоўнасці народа”. Арганізатарамi выступiлi Брэсцкі аблвыканкам i Іванаўскі райвыканкам.
"Веды дапамогуць вам адкрыць шырокую дарогу ў жыццё. Разам з тым гэты год, аб'яўлены Годам малой радзімы, гэта як напамін усім нам не забываць, адкуль мы родам. Трэба паважаць роднае, беларускае - у першую чаргу сям'ю, бацькоў, бацькоўскі дом, быць уважлівымі да нацыянальнай літаратуры, роднага слова. Ідзіце з гэтым разуменнем ў вялікі свет", - даў наказ вучням Аляксандр Карлюкевіч.
Невыпадкова тое, што Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў першыя дні новага навучальнага года. Адукацыя, інфармацыя і культура – тры грані, якія фарміруюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе духоўны свет. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі падмурак беларускай адукацыі і пісьменства.
У Дзень ведаў пройдуць фінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” і ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў. Шэраг мерапрыемстваў будзе прысвечаны 400-годдзю першага ў свеце “Буквара”, выдадзенага беларусамі.
Праграмай свята таксама запланаваны шэраг iншых мерапрыемстваў для школьнікаў.