Дзверы ў духоўнасць кітайскага свету

Дзверы ў духоўнасць кітайскага свету

У выдавецтве «Мастацкая літаратура» працягваецца выданне серыі «Ключавыя канцэпты кітайскай думкі: прэса па даследванні і вывучэнні замежных моў». Выйшла трэцяя кніга.

У зборніку разглядаюцца досыць цікавыя, адметныя тэрміналагічныя паняцці. У прыватнасці, «Контурны малюнак»; «Змяненне», «Меланхолія»; «Шчырасць»; «Вёсны і восені»; «Цы: лірыка»; «Цы: лірыка і цюй: мелодыя»; «Вялікая праўда простымі словамі»; «Сапраўднае майстэрства ўтоена пад маскай прастаты і нязграбнасці»… Што да апошняга са згаданых тэрміналагічных паняццяў, то пра яго ідзе наступная гаворка: «Пад гэтым тэрмінам маецца на ўвазе, што найвышэйшая праява майстэрства ў прастатаце і нават нязграбнасці. Выбітнае ўменне павінна падавацца абсалютна натуральным, а не адмыслова адпаліраваным і штучным. Тэрмін паходзіць з трактата «Лаа-цзы». Філосаф Лаа-цзы верыў, што ўсё павінна быць у гармоніі з прыродай. Ён усхваляў прынцып нядзеяння і выказваўся супраць любых спраў напаказ. Пасля тэрмін пачалі выкарыстоўваць для азначэння найвышэйшага майстэрства ў мастацкай і літаратурнай творчасці…» І далей: «Фраза адлюстроўвае найвышэйшы ўзровень прыгажосці і ўменняў у мастацтве, які ў Старажытным Кітаі імкнуліся дасягнуць творцы ў каліграфіі, жывапісе, садовым мастацтве і інш.»

Ва «Уводзінах» да кнігі акцэнтуецца ўвага на тым, што пад «ключавымі канцэптамі ў кітайскай думцы і культуры» маюцца на ўвазе паняцці і ключавыя словы, якія кітайцы стварылі альбо пачалі выкарыстоўваць, і якія выяўляюць прынцыповае стаўленне да кітайскай філасофіі, гуманістычнага духу, ладу мыслення і каштоўнасцей. Яны адлюстроўваюць уяўленні кітайскага народа і рацыянальнага мыслення пра прыроду і грамадства цягам тысячагоддзяў. У такіх паняццях вызначаецца нешта кшталту «гена жыцця». Для людзей з іншанацыянальных культур, з іншых краін такія паняцці адчыняюць дзверы да разумення духоўнага свету сучаснага Кітая і кітайскага народа.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах sozvuchie.by.

Опубликовано:
Просмотров:
505