Фільмы пра Першую сусветную і “Вялікая бард-рыбалка” – у эфіры “Беларусь 3”

Фільмы пра Першую сусветную і “Вялікая бард-рыбалка” – у эфіры “Беларусь 3”

Фільмы пра Першую сусветную і “Вялікая бард-рыбалка” – у эфіры “Беларусь 3”

На тыдні з 17 па 23 жніўня гледачы “Беларусь 3”убачаць шматсерыйны тэлевізійны фільм “Белая гвардыя”, дакументальны праект “Вялікая вайна” і фестываль “Вялікая бард-рыбалка-2015”. 

Тэлеканал “Беларусь 3” працягвае тэму Першай сусветнай вайны шэрагам тэматычных карцін. З 18 па 20 жніўня будзе паказаны шматсерыйны тэлевізійны фільм “Белая гвардыя” (Расія, 2012 г.). Гістарычная драма рэжысёра Сяргея Снежкіна ўяўляе сабой новае кінематаграфічнае прачытанне знакамітага рамана Міхаіла Булгакава. Стваральнік стужкі ставіў перад сабой задачу максімальна наблізіцца да вялікага булгакаўскага слова, і ў яго атрымалася адлюстраваць у фільме не толькі аўтарскі стыль, але і дух эпохі. Першую серыю фільма “Белая гвардыя” гледачы ўбачаць 18 жніўня ў 20.00.

Таксама на наступным тыдні ў эфіры тэлеканала – чатырохсерыйны дакументальны фільм “Вялікая вайна” (Белтэлерадыёкампанія, 2014 г.). Аўтары паспрабавалі знайсці адказы на шэраг пытанняў, якія хвалююць навукоўцаў на працягу цэлага стагоддзя. Чаму Першая сусветная вайна, якую Мікалай II лічыў амаль што выйгранай, прывяла да краху Расійскай імперыі? Чаму бліжэйшыя паплечнікі расійскага імператара здрадзілі яму ў лютым 1917-га? Першы фільм цыкла “Ачышчальная навальніца” будзе паказаны 18 жніўня ў 21.10.

У суботу 22 жніўня канал парадуе меламанаў: у 21.05 у эфір выйдзе музычная праграмма “Мелодыі лета” (Белтэлерадыёкампанія, 2015 г.). – першая з цыкла канцэртаўVI Міжнароднага музыкальна-спартыўнага свята “Вялікая бард-рыбалка-2015”. Дарэчы, адным з суарганізатараў знакамітага бардаўскага фестываля другі год запар выступае тэлеканал “Беларусь 3”.

Опубликовано:
Просмотров:
292