Фестываль кнігі “#ЧытайГомель” запрашае
Першы фестываль кнігі “#ЧытайГомель” адбудзецца ў абласным цэнтры 27 мая.
Аматараў кнігі і чытання чакаюць пазнавальныя і цікавыя мерапрыемствы.
На галоўнай сцэне адбудзецца стомінутны марафон, падчас якога ўсім жадаючым прапануюць прачытаць любімы паэтычны твор класікаў беларускай і замежнай літаратуры. Пасля заканчэння творчыя калектывы прадэманструюць, як літаратурнае словаможа быць увасоблена на тэатральных падмостках.
Навінкі літаратуры будуць прадстаўлены на кірмашы на імправізаванай “Кніжнай плошчы”. “Літаратурны бульвар” раскажа аб дзейнасці бібліятэк Гомеля і раёнаў вобласці.
Насычаная праграма чакае і самых маленькіх удзельнікаў фэста. Для дзяцей будуць арганізаваны шматлікія конкурсы, гульні, віктарыны, падарожжы па знаемых і новых кнігах.
Удзел у фестывалі прымуць і выдавецтвы Міністэрства інфармацыі, дзе пазнаёмяць гасцей і удзельнікаў свята са сваімі кніжнымі навінкамі.