Фінал конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка" пройдзе 1 верасня ў Іванава

Фінал конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка" пройдзе 1 верасня ў Іванава

27 чэрвеня ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: “Падвядзенне вынікаў паўфінала Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі арганізатараў конкурсу – Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Паўфінал конкурсу “Жывая класіка” адбыўся 14 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Сёлета ў творчых чытаннях, якія праходзілі пад дэвізам “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну”, прынялі ўдзел амаль 15 000 чытальнікаў з розных куткоў краіны. Асаблівую ўвагу юныя чытальнікі ўдзялілі тэме малой радзімы, а таксама аўтарам, якія звязаны з іх роднымі мясцінамі.

Удзельнікі прэс-канференцыі адзначылі, что гэта сапраўднае свята для дзяцей, добры шанс не толькі прадэманстраваць свае чытальніцкія таленты, але і магчымасць бліжэй пазнаёміцца з беларускай літаратурай.

Фінал конкурсу і урачыстае ўзнагароджванне пераможцаў адбудуцца 1 верасня ў сталіцы Дня беларускага пісьменства горадзе Іванава. Тэлеканал “СТБ” пакажа тэлевізійную версію мерапрыемства.
Опубликовано:
Просмотров:
1 908
Регионы Беларуси: