Газета «Гомельская праўда» адзначае 105-гадовы юбілей

Газета «Гомельская праўда» адзначае 105-гадовы юбілей

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў павіншаваў калектыў рэдакцыі «Гомельскай праўды» са 105-гадовым юбілеем з дня выхаду першага нумара газеты.

Звыш сотні год ваша выданне ўпэўнена крочыць па жыцці, выконваючы сваё галоўнае прызначэнне — служыць людзям, шчырым і сумленным словам дапамагаць сваім чытачам вырашаць надзённыя праблемы. Старонкі аднаго са старэйшых перыядычных выданняў краіны з’яўляюцца сапраўдным летапісам багатага на гістарычныя падзеі шматграннага жыцця Гомельскага Палесся.

Вядома, час не стаіць на месцы. Мянялася жыццё, а разам з ім — выданне. І сёння «Гомельская праўда» ўяўляе сабою годны прыклад сучаснай газеты высокага ўзроўню. Усё гэта, перш за ўсё, — вынік зладжанай працы і прафесіяналізму калектыву рэдакцыі на чале з яго кіраўніком.

Дзейсная праца журналістаў выдання неаднаразова адзначалася рознымі ўзнагародамі. Сведчаннем прызнання з боку прафесійнай супольнасці — статуэтка пераможцы Нацыянальнага конкурсу «Залатая Ліцера» ў 2021 годзе ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі».

Шчыра жадаю поспехаў у дасягненні высакародных мэтаў, рэалізацыі новых творчых ідэй, берагчы і памнажаць лепшыя традыцыі беларускай журналістыкі.

Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім, шматлікай чытацкай аудыторыі.

 

                                                                                                                                Уладзімір Пярцоў

Опубликовано:
Просмотров:
112