Газеце ”Добрушскі край“ – 85!

Газеце ”Добрушскі край“ – 85!

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты ”Добрушскі край“, а таксама шаноўных ветэранаў выдання з 85-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты.

”Ваша выданне мае слаўную гісторыю. За час свайго існавання газета некалькі разоў змяняла назву: ”Ленінскі шлях“, ”Зара камунізма“, “Ленінец“, ”Добрушскі край“, але галоўнай тэмай яе публікацый заўсёды было і застаецца жыццё рэгіёна.

Сумесна з землякамі газета прайшла адметны працоўны шлях, актыўна асвятляючы росквіт роднага краю. На яе старонках абмяркоўваліся найбольш актуальныя тэмы, што хвалявалі жыхароў Добруша і Добрушскага краю,“ – адзначаецца ў віншаванні.

Сённяшні калектыў рэдакцыі з годнасцю працягвае справу сваіх папярэднікаў. У выніку штодзённай карпатлівай працы ўдалося стварыць паважанае і аўтарытэтнае выданне, якое папулярызуе ідэі дабра і патрыятызму.

Аляксанлр Карлюкевіч адзначыў, што “газета мае ўласную пазіцыю, адметны твар. На яе старонках знаходзяць адлюстраванне самыя важныя падзеі з жыцця Добрушчыны і краіны, а героі журналісцкіх матэрыялаў – людзі розных прафесій, якія працуюць на карысць сваёй малой радзімы і нашай Айчыны – роднай Беларусі”.

Праблемы эканомікі, павышэння эфектыўнасці вытворчасці, адукацыі, аховы здароўя, патрыятычнага выхавання, папулярызацыя сямейных каштоўнасцей, беражлівых адносін да зямлі разглядаюцца ўдумліва, з любоўю да суайчыннікаў.

Міністр упэўнены, што гэтыя пастулаты застануцца ў аснове рэдакцыйнай палітыкі на доўгія гады. Ён пажадаў усяму калектыву газеты творчых поспехаў, удачы ва ўсіх добрых пачынаннях, здароўя і дабрабыту.

Опубликовано:
Просмотров:
719