Газеце ”Голас часу” – 75!

Газеце ”Голас часу” – 75!

Міністр інфармацыі павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты ”Голас часу”, а таксама шаноўных ветэранаў з 75-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты – адной са старэйшых у Брэсцкай вобласці.

Выданне мае слаўную гісторыю. Выйшаўшы ў свет у пасляваенныя гады, газета адыграла вялікую ролю ў мабілізацыі землякоў роднага краю на аднаўленне разбуранай народнай гаспадаркі. Сумесна з імі яна прайшла адметны працоўны шлях, актыўна асвятляючы адраджэнне краіны. Вельмі сімвалічным з’яўляецца і выбар назвы выдання – ”Голас часу”, якая не страціла сваёй актуальнасці і ў нашы дні.

Ігар Луцкі адзначыў, што сённяшні калектыў рэдакцыі з годнасцю працягвае справу сваіх папярэднікаў. На старонках газеты абмяркоўваюцца найбольш актуальныя тэмы, што хваляююць жыхароў малой радзімы і нашай Айчыны – Беларусі. Праблемы эканомікі, павышэння эфектыўнасці вытворчасці, адукацыі, аховы здароўя, папулярызацыя сямейных каштоўнасцей, беражлівых адносін да зямлі разглядаюцца ўдумліва, з любоўю да суайчыннікаў.

“У выніку штодзённай карпатлівай працы ўдалося стварыць паважанае і аўтарытэтнае выданне, якое папулярызуе ідэі дабра і патрыятызму. Супрацоўнікам ”Голасу часу” ўласцівы адказнасць, прынцыповасць, шчырая грамадзянская пазіцыя, вернасць прафесійнаму абавязку, што дае магчымасць выданню займаць годнае месца ў інфармацыйнай прасторы Брэстчыны”, – гаворыцца ў віншаванні.

З нагоды выдатнага юбілею Міністр пажадаў калектыву рэдакцыі творчых поспехаў і прафесійнага росту, удачы ва ўсіх добрых пачынаннях, натхнёнага пошуку актуальных тэм і адметных герояў, а кожнаму асабіста – здароўя і дабрабыту.

Опубликовано:
Просмотров:
509