Газеце «Магілёўскія ведамасці» – 30!

Газеце «Магілёўскія ведамасці» – 30!

Сардэчна віншуем калектыў рэдакцыі абласной грамадска-палітычнай газеты «Магілёўскія ведамасці» з 30-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара.

Гэта значная падзея як для рэдакцыйнага калектыву, так і для жыхароў Магілёўскай вобласці, якія захоўваюць адданасць выданню на працягу многіх гадоў, давяраюць яму і чакаюць кожны нумар.

Газета мае добрыя традыцыі і багатую гісторыю. Калектыў выдання неаднаразова адзначаўся за працу на інфармацыйным полі. Так, у 2008 годзе «Магілёўскія ведамасці» прызнаны лепшай абласной газетай Беларусі па выніках V Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара».

Сёння газета ўваходзіць у лік самых тыражных выданняў Магілёўшчыны.

Высокі прафесіяналізм, аператыўнасць, адказная грамадзянская пазіцыя ўласцівы калектыву рэдакцыі. На старонках газеты асвятляюцца праблемы рэгіёна, дзейнасць улады, шмат удзяляецца ўвагі пытанням захавання культурнай спадчыны.

Няхай любімая праца прыносіць вам толькі задавальненне, а для новых праектаў і здзяйсненняў заўсёды хапае энергіі і сіл.

Шчыра жадаем супрацоўнікам і ўсім сябрам выдання моцнага здароўя, плённай працы на карысць нашай Беларусі.

Опубликовано:
Просмотров:
563