Газеце «Звязда» — 105 гадоў!

Газеце «Звязда» — 105 гадоў!

Міністр инфармацыі Уладзімір Пярцоў павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты «Звязда» са 105-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара выдання.

2_1_3_0.jpg

Заснаваная яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі, «Звязда» заўсёды была своеасаблівым летапісцам шматграннага жыцця нашага народа, захавальнікам лепшых нацыянальных традыцый, мовы і культуры, духоўных каштоўнасцей і маральных ідэалаў беларусаў.

На працягу многіх дзесяцігоддзяў выданне аб’ектыўна і ўсебакова асвятляла разнастайныя падзеі грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця, унесла значны ўклад у прапаганду лепшых духоўных і культурных традыцый нашага народа.

Сёння, у Год гістарычнай памяці, варта адзначыць, што ваша выданне не спыняла свайго існавання і ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта ў памяць аб мужнасці і самааднанасці супрацоўнікаў рэдакцыі адзін з прыгажэйшых праспектаў беларускай сталіцы атрымаў імя двойчы ардэнаноснай газеты «Звязда».

Упэўнены, што і надалей калектыў рэдакцыі будзе трымацца абранага курсу служэння праўдзе жыцця, захавае вернасць свайму прафесійнаму і грамадзянскаму абавязку.

Жадаю супрацоўнікам газеты шчасця, здароўя і дабрабыту, шчырай удзячнасці чытачоў, новых творчых поспехаў у працы на карысць роднай Беларусі.

   

                                                                                                                                                                   Уладзімір Пярцоў


Опубликовано:
Просмотров:
156