Хатынь. Трагедыя беларускага народа

Хатынь. Трагедыя беларускага народа

У выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» выйшла кніга дырэктара мемарыяльнага комплексу «Хатынь» А.Г.Зельскага, якая прысвечана 75-годдзю трагедыі вёскі Хатынь. 

22 сакавіка 1943 года гітлераўскія карнікі знішчылі вёску, спалілі жывымі і расстралялі амаль усіх яе жыхароў – 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. Лёс Хатыні падзялілі сотні іншых беларускіх вёсак. Мемарыяльны комплекс «Хатынь» для ўсяго свету сімвал незлічоных ахвяр, пакут і мужнасці беларускага народа ў Вялікая Айчынанай вайне.

Кніга, выдадзеная на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай, змяшчае гістарычныя звесткі пра Хатынь пачынаючы з 16 стагоддзя, расказвае пра трагедыю гэтай і іншых беларускіх вёсак, знішчаных нацыстамі ў Вялікую Айчынную вайну, гісторыі стварэння мемарыяльнага комплексу «Хатынь».

Опубликовано:
Просмотров:
642