ХIХ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Журналістыка-2017: стан, праблемы і перспектывы"

ХIХ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Журналістыка-2017: стан, праблемы і перспектывы"

16 лістапада 2017 года ў Інстытуце журанлістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пачала сваю работу ХIХ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Журналістыка-2017: стан, праблемы і перспектывы". 

Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь А.М.Карлюкевічам было накіравана прывітанне ўдзельнікам канферэнцыі, у якім адзначана, што "у эпоху найноўшых тэхналогій і глабалізацыі інфармацыйнай прасторы медыйны яе сектар з'яўляецца арыенцірам высокіх стандартаў якасці, маральна-этычных норм і грамадзянскай адказнасці. … Толькі высокакваліфікаваныя, кампетэнтныя супрацоўнікі сродкаў масавай інфармацыі, якія валодаюць высокім узроўнем грамадзянскай і этычнай адказнасці, здольныя ў сучасных умовах забяспечыць аб'ектыўнасць і дакладнасць інфармацыйнага поля."

З уступным словам выступіў дырэктар Інстытута журналістыкі БДУ С.В.Дубовік.

У пленарнам паседжанні канференцыі прынялі ўдзел навукоўцы з Беларусі, Расіі, Украіны, ў тым ліку доктар гістарычных навук, прафесар кафедры гісторыі журналістыкі і менеджменту СМІ БДУ А.Г.Слука; доктар філалагічных навук, загадчык кафедры замежнай журналістыкі і літаратуры Т.М.Дасаева; доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі журналістыкі Інстытута журналістыкі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Т.Шаўчэнкі М.М.Сідарэнка; доктар сацыялагічных навук, дацэнт кафедры сацыялогіі і сацыяльнай работы Брянскага дзяржаўнага ўнівесітэта імя акадэміка І.Пятроўскага і іншыя.

Работа ХIХ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Журналістыка-2017: стан, праблемы і перспектывы"працягнецца 16-17 лістапада ў Інстытуце журналістыкі БДУ. С праграмай канфэрэнцыі можна азнаёміцца тут.

Опубликовано:
Просмотров:
408