“І рай і боль на Песеннай Зямлі… Беларусь вачыма мастакоў 1920–1930-х гадоў." Буктрэйлер БелЭн

“І рай і боль на Песеннай Зямлі… Беларусь вачыма мастакоў 1920–1930-х гадоў." Буктрэйлер БелЭн

Відэа глядзіце тут.

У альбоме прадстаўлены графічныя работы з калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, аб’яднаныя адной тэмай – этнаграфія Беларусі: этнічныя тыпы жыхароў беларускай зямлі, вясковыя і гарадскія краявіды, помнікі дойлідства, традыцыйнага народнага мастацтва, рамёстваў. 

Створаныя мастакамі ў перыяд 1920−1930-х гадоў, яны маюць вялікую каштоўнасць: адначасова з’яўляюцца творамі мастацтва і навуковымі матэрыяламі, бо большасць мастакоў Беларусі таго часу былі ўдзельнікамі краязнаўчага руху. Яны прымалі актыўны ўдзел у шматлікіх экспедыцыях: этнаграфічных, фальклорных, археалагічных, падчас якіх рабілі зарысоўкі. 

Поруч з мастацтвам Савецкай Беларусі, творамі прызнаных майстроў А.Астаповіча, А.Тычыны, М.Дучыца, М.Аксельрода, А.Марыкса, М.Горшмана ў альбоме прадстаўлены творы мастакоў Заходняй Беларусі – П.Сергіевіча, Н.Сасноўскай, Л.Родзевіча. 

Прадстаўленыя ў выданні графічныя творы маюць выключную каштоўнасць: яны адначасова з’яўляюцца творамі мастацтва і навуковымі артэфактамі. Мастакі з дакументальнай дакладнасцю перадалі аблічча краіны і нашых суайчыннікаў 1920−1930-х гадоў, помнікі культуры народаў Беларусі, значная частка якіх страчана.

У той жа час глыбокі погляд таленавітага чалавека даносіць да нас усе адценні душэўнага стану жыхароў Песеннай Зямлі таго часу, дае ўнікальную магчымасць па-сапраўднаму адчуць эпоху. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў. 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва “БелЭн”.

Опубликовано:
Просмотров:
578