I Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі ў рамках Года малой радзімы

I Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі ў рамках Года малой радзімы

12 сакавіка а 11-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца I Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі ў рамках Года малой радзімы.

А 10-й гадзіне адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам арганізатараў форуму.

Арганізатарамі форуму з’яўляюцца Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Беларускі фонд культуры пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Партнёры форуму – Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Саюз пісьменнікаў Беларусі і Выдавецкі дом “Звязда”.

У форуме прымуць удзел каля 230 чалавек: краязнаўцы, супрацоўнікі ўстаноў культуры, адукацыі, навукі і інфармацыі, студэнты вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцы ўстаноў агульнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, наведвальнікі ўстаноў дадатковай адукацыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і інш.

Задачы форуму: вывучэнне стану спраў у галіне краязнаўства; папулярызацыя гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны беларускіх гарадоў і вёсак; пашырэнне ведаў аб краязнаўчых праектах Беларусі; стварэнне ўмоў для дыялогу паміж краязнаўцамі; пашырэнне магчымасцяў творчай самарэалізацыі асобы і садзейнічанне яе прафесійнаму станаўленню; далучэнне моладзі да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Беларусі; грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх далучэнне да даследавання гісторыі, культуры і прыроды роднага краю; садзейнічанне выхаванню грамадзяніна Беларусі – патрыёта малой радзімы, дасведчанай асобы, што любіць і шануе свой край, яго традыцыі, помнікі гісторыі, культуры і прыроды; патрыятычнае выхаванне моладзі, развіццё ў іх грамадзянскіх якасцяў, пачуцця нацыянальнай самасвядомасці, гонару да нацыянальнага багацця мінулага і сучаснасці Беларусі; фарміраванне актыўнай, самастойнай, высокаадукаванай, творчай асобы; трансляцыя дасягненняў і вопыту паміж краязнаўцамі.

У межах форуму будуць падведзены вынікі конкурсу на лепшае краязнаўчае выданне за 2017 – 2019 гг., у якім удзельнічаюць больш за 200 кніг, праведзена прэзентацыі найбольш цікавых краязнаўчых праектаў і выстава гісторыка-краязнаўчай літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і выданняў краязнаўцаў.

Кантактная асоба:

загадчык навукова-метадычнага аддзела Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Юшкевіч Юлія Валер’еўна (+375 17 328-63-72).

Опубликовано:
Просмотров:
911