Кітайская паэзія: паэтычны партрэт ХХ стагоддзя

Кітайская паэзія: паэтычны партрэт ХХ стагоддзя

8 лютага 2018 года ў Беларускім тэлеграфным агенцтве адбудзецца прэзентацыя кнігі "Пялёсткі лотаса і хрызантэмы. Сто паэтаў Кітая ХХ стагоддзя". У ёй пададзены творы ста таленавітых паэтаў ХХ стагоддзя – часу станаўлення сучаснага Кітая, эканамічна трывалага, бачнага сваімі істотнымі дасягненнямі народам усяго свету. Сярод аўтараў анталогіі – Хуан Цзуньсянь, Цю Цзінь, Су Маньшу, Лю Дабай, Чжу Цзыцін, Вэнь Ідо і інш.

У 2012 годзе выйшла кніга "Пад крыламі дракона. Сто паэтаў Кітая". У ёй змешчаны творы, напісаныя ў розныя эпохі: ад вершаў Цюй Юаня, які жыў за некалькі стагоддззяў да нашай эры, да вершаў Бянь Чжыліня, аднаго з самых адметных кітайскіх паэтаў ХХ стагоддзя. Кніга была адзначана спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Неабходна адзначыць, што перакладу кітайскай паэзіі надаецца асаблівая ўвага. Пачынаючы з 2014 года, штогод выходзяць кнігі серыі "Светлыя знакі: паэты Кітая". На сённяшні дзень выдадзена дзесяць зборнікаў. Іх аўтары – Ван Вэй, Ду Фу, Лі Бо, Ай Цін і іншыя класікі кітайскай літаратуры.

Опубликовано:
Просмотров:
534