Калектыву часопіса “Полымя” аб’яўлена Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Калектыву часопіса “Полымя” аб’яўлена Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Калектыву часопіса “Полымя” рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда” аб’яўлена Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную плённую працу па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, значны ўклад у развіццё і прапаганду беларускай літаратуры і ў сувязі з 95-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара выдання.

Акрамя таго, Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Мальчэўская Алена Аляксандраўна і адказны сакратар Алейчанка Юлія Аляксандраўна.

Нагрудным знакам “Выдатнік друку Беларусі” узнагароджаны загадчык аддзела літаратурнага рэдагавання Гілевіч Марыя Міхайлаўна і вядучы тэхнічны рэдактар аддзела тэхнічнага рэдагавання Стараверава Святлана Іванаўна.


Опубликовано:
Просмотров:
317