Карлюкевіч выступіў у Валожынскай раённай бібліятэцы

Карлюкевіч выступіў у Валожынскай раённай бібліятэцы

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» выступіў перад работнікамі сацыяльна-культурнай сферы Валожынскага раёна па тэме «Ключавыя дасягненні Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе: лічбы і факты».

Размова праходзіла ў Валожынскай раённай бібліятэцы. Удзел у сустрэчы прынялі не толькі бібліятэкары, але і работнікі іншых участкаў сацыяльна-культурнай сферы раёна. А таксама — удзельнікі творчага аб’яднання «Рунь», якое многія гады працуе ў Валожыне і раёне. Дарэчы, сярод сяброў творчага аб’яднання — шэсць членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У Валожынскай раённай бібліятэцы захоўваюць памяць пра чалавека, які шмат прыўнёс у творчую атмасферу края, — паэтэсу Валянціну Францаўну Гіруць-Русакевіч, якая за свае літаратурныя здабыткі была адзначана медалём Францыска Скарыны. Ішла размова і пра выданне кнігі твораў В. Гіруць-Русакевіч, адрасаванай дзіцячым чытачам. Несумненна, гэты праект будзе рэалізаваны пры ўдзеле Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».
Опубликовано:
Просмотров:
52