Кіраўніцтва выдавецкага дома «Звязда» прымае ўдзел у XVI форуме творчай і навуковай інтэлігенцыі СНД у Кыргызстане
З 11 па 15 верасня ў Бішкеку ў Кыргызстане праходзіць XVI форум творчай і навуковай інтэлігенцыі СНД «Праз узаемадзеянне культур да садружнасці і міру». У мерапрыемстве ў складзе вялікай беларускай дэлегацыі бяруць удзел прадстаўнікі падведамаснага Мінінфарма выдавецкага дома «Звязда».
11 верасня навукоўцы, пісьменнікі, музейныя работнікі з Мінска наведалі мемарыяльны комплекс «Ата-Бейіт», дзе пахаваны класік сусветнай і кіргізскай літаратуры Чынгіз Айтматаў, і ўсклалі кветкі да магілы пісьменніка.
— Ужо другі раз у сваім жыцці наведваю гэту мясціну, — пракаменціраваў падзею дырэктар — галоўны рэдактар выдавецкага дома «Звязда», старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч, — але ўражанні вельмі эмацыйныя. Разумееш, аглядаючы комплекс у гонар Айтматава, якога маштабу пісьменнік жыў у недалёкім ад сенняшняга дня часе. Выдатна, што і зараз яго памятаюць у Беларусі. Не так даўно перавыдадзены раман Айтматава «Буранны паўстанак», перакладчыкам якога на беларускую мову з’яўляецца Міхась Стральцоў. Пяць гадоў назад наш творчы саюз правеў конкурс імя Чынгіза Айтматава на лепшы мастацкі твор…
— Ведаю, што Айтматаў сябраваў з многімі беларускімі літаратарамі, — гаворыць на кыргызскай зямлі літаратуразнаўца Іван Саверчанка. — Найперш з Васілем Быкавым, Алесем Адамовічам. Дарэчы, Адамовіч працаваў у нашым Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, які я зараз узначальваю, і ў сваіх працах неаднойчы звяртаўся да творчасці Чынгіза Айтматава. Нізка кланяюся зямлі, якая прыняла гэтага тытана мастацкага слова.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».

Опубликовано:
11 сентября 2023 в 09:43
Просмотров:
602