Клубочак клопату

Клубочак клопату

Рэдакцыя часопіса “Бярозка” разам з пісьменніцай і пастаяннай аўтаркай Маргарытай Латышкевіч наведала фолк-фестываль “Клубочак клопату”, што праходзіў 28 лістапада 2019 года ў в.Валэйкавічы (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць).

Створаны, каб аб’яднаць дзяцей і сталых людзей, фестываль прыцягнуў увагу актыўных людзей з усяго раёна. Да Валэйкавіцкага сялянскага клуба толькі і паспявалі пад’яжджаць жоўтыя школьныя аўтобусы, прывозячы ўсё новых і новых гасцей і удзельнікаў.

Дарэчы прыйшоўся і часопіс “Бярозка”, які існуе якраз для такіх людзей – ініцыятыўных, смелых, ахвочых для новага. Удзельнікі і госці фестываля атрымалі некалькі асобнікаў за правільныя адказы на пытанні віктарыны “Купала ці Колас”.

Падрыхтавала падарункі і Маргарыта Латышкевіч: пісьменніца зладзіла літаратурную варажбу на рунах і пакінула ўдзельнікам некалькі паштовак з уласнымі ілюстрацыямі.

Дарэчы, інтэрв’ю з арганізатарамі фестываля вы зможаце прачытаць у студзеньскім нумары “Бярозкі”. І хто ведае, можа на наступную цікавую імпрэзу мы прыедзем да вас?

Клубочак клопату_2.jpg  

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах часопіса "Бярозка".

Опубликовано:
Просмотров:
680