Кнігі «Мастацкай літаратуры» – школьнікам Ляхаўшчыны

Кнігі «Мастацкай літаратуры» – школьнікам Ляхаўшчыны

1 снежня выдавецтва «Мастацкая літаратура» правяло чарговую акцыю «Кніга – школе». 

На гэты раз бібліятэчкі кніг, якія былі перададзены аддзелу адукацыі, спорту і турызму Ляхавіцкага райвыканкама, атрымаюць 15 школ раёна. 

А ў тым, што прыгожае пісьменства на Ляхаўшчыне мае нямала шчырых прыхільнікаў, у тым ліку, сярод школьнікаў, можна было пераканацца ў той жа дзень, наведаўшы гарадскую гімназію, дзе прайшоў паэтычны фестываль юных чытальнікаў раёна. Перад удзельнікамі фестывалю і шматлікімі слухачамі выступіў дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» - пісьменнік Алесь Бадак.

Опубликовано:
Просмотров:
366