Кнігі школьнікам
24
лістапада ў СШ № 136 горада Мінска ў рамках тыдня беларускай мовы і
літаратуры прайшла прэзентацыя тэматычных зборнікаў “Аб роднай прыродзе” і
“Каляндар школьніка”, што нядаўна выйшлі ў “Мастацкай літаратуры”. Свята кнігі
было арганізавана настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Наталляй Французавай
і настаўніцай рускай мовы і літаратуры Наталляй Парфеновіч. Перад прысутнымі выступіў галоўны рэдактар
выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп, які расказаў пра выданні, што выйшлі
ў гэтым годзе і якія плануюцца на наступны. Мадэратарам свята кнігі быў
настаўнік працы, паэт Анатоль Комлеў.
Опубликовано:
Просмотров:
356