Кніжны мост паміж Бялградам і Мінскам

Кніжны мост паміж Бялградам і Мінскам

Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч сустрэлася з кіраўніцтвам Бялградскага сайма - дырэкцыяй Бялградскай выставачнай кампаніі і заснавальнікамі 61-й Бялградскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Удзел у перагаворах з сербскага боку прынялі дырэктар Бялградскага сайма Данка Селіч і генеральны дырэктар Бялградскай кніжнай выстаўкі Зоран Аўрамавіч.

Гаворка ішла пра больш цесныя кантакты беларускіх і сербскіх кнігавыдаўцоў. Не выключана, што ў бліжэйшыя гады Сербія стане ганаровым госцем Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

Падчас сустрэчы Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі ў Сербіі Уладзімір Чушаў адзначыў важнасць падпісання пагаднення, якоя паспрыяе далейшаму ўмацаванню супрацоўніцтва нашых краін ў галіне кнігавыдання.

Міністр інфармацыі Лілія Ананіч адзначыла, што ў далейшым беларускі бок прасіў бы зарэзерваваць для яго большыя выставачныя пляцоўкі ў Бялградзе. Беларусь і надалей гатова выступаць на Бялградскай кніжнай выстаўцы Ганаровым госцем. У сваю чаргу, у нашай краіне чакаюць самае шырокае прадстаўленне сербскай кнігі. Дзверы для гэтага шырока адчынены.

Кірыл Ладуцька, г. Бялград, Сербія.
Опубликовано:
Просмотров:
318