Кніга “Бачу Беларусь такой” выйшла ў Выдавецкім доме “Звязда”

Кніга “Бачу Беларусь такой” выйшла ў Выдавецкім доме “Звязда”

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся прэзентацыя кнігі “Бачу Беларусь такой” і ўрачыстае адкрыццё фотавыставы з андайменнай назвай.

Праз фотаздымкі і вершы аўтар выдання Уладзіслаў Цыдзік разам з выдатнымі сучаснымі беларускімі паэтамі адлюстроўваюць сваю любоў да Радзімы, яе прыгажосць, фарбы і колеры, самабытнасць. Гэты праект – своеасаблівы працяг тэмы, распачатай два гады таму ў фотальбоме “Зачараваны Беларуссю”.

Кніга “Бачу Беларусь такой ”, якая прысвечана Году малой радзімы ў Беларусі, выйшла ў Выдавецкім доме “Звязда” пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі адначасова на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай.

Выстава будзе працаваць у галерэы “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да 16 лістапада 2018 г.

бачу беларусь такой
Опубликовано:
Просмотров:
3 438
Направления:
Тематика: