Кніга «Пакацілася сонейка» раскажа юным чытачам пра кожны месяц года

Кніга «Пакацілася сонейка» раскажа юным чытачам пра кожны месяц года

У выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» выйшла кніга «Пакацілася сонейка… Вершы і загадкі пра месяцы года» ў серыі «Беларускія пісьменнікі −дзецям».

Разам з кнігай дзеці ў вершах даведаюцца пра дзівы кожнай пары года. Танец сняжынак узімку, першыя пралескі і прылёт птушак увесну, яркае сонейка і смачныя ягады ўлетку, шматкаляровае ўбранне прыроды восенню – пра гэта і многае іншае расказвае аўтар кнігі Віктар Кажура.


На старонках выдання змешчаны таксама прымаўкі пра месяцы года, прапануюцца і займальныя заданні. Дзякуючы яркім ілюстрацыям і маляўнічым фатаграфіям кнігу будзе не толькі цікава чытаць, але і разглядаць.

Выданне прызначана для дзяцей малодшага школьнага ўзросту і ўключана ў спіс твораў для пазакласнага чытання ў 4 класе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання па вучэбным прадмеце «Літаратурнае чытанне».


У гэтай серыі нядаўна вышла таксама кніга «Вучоныя вароны. Вершы пра птушак» Анатоля Зэкава, на старонках якой птушкі чытаюць кнігі, мятуць лісце, сумуюць па Радзіме.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва “БелЭн”.

Опубликовано:
Просмотров:
1 032