Кнігу «Беларуская кухня» выдавецтва «Беларусь» прэзентавалі ў Мінску

Кнігу «Беларуская кухня» выдавецтва «Беларусь» прэзентавалі ў Мінску

1 снежня выдавецтва «Беларусь» сумесна з ААТ «Белкніга» правялі прэзентацыю выдання Аляксандра Вашчанкі «Беларуская кухня».

Кніга «Беларуская кухня» прысвечана кулінарным традыцыям нашых продкаў. Выданне пабудавана на базе працы знакамітага беларускага этнографа М.Я. Нікіфароўскага «Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности».

изображение_viber_2022-12-01_16-41-25-710.jpg

Чытач не толькі даведаецца, як выпякаць сапраўдны беларускі хлеб у хатніх умовах, але і пазнаёміцца з такімі напаўзабытымі зараз стравамі, як аўсяны кісель, саладуха, крупеня, рознымі віды клёцак, камоў, стульцаў, і навучыцца іх гатаваць. Усе рэцэпты пададзены на беларускай, рускай і англійскай мовах.

изображение_viber_2022-12-01_16-43-51-827.jpg

Акрамя асноўнай часткі кніга ўтрымлівае кароткі слоўнік састарэлых слоў, выразаў і кулінарных тэрмінаў. Цікавымі будуць і культуралагічныя аспекты, звязаныя з традыцыямі харчавання нашых продкаў, і іх сувязь з сучаснасцю.

изображение_viber_2022-12-01_16-42-30-409.jpg

У мерапрыемстве прынялі удзел аўтар кнігі Аляксандр Вашчанка, рэдактар кнігі Алеся Далгушова, прадстаўнікі выдавецтва «Беларусь» і ААТ «Белкніга», а таксама навучэнцы Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа кулінарыі.

изображение_viber_2022-12-01_16-43-10-993.jpg

Як адзначылі удзельнікі прэзентацыі, нацыянальная кухня з'яўляецца ўвасабленнем кожнай краіны. Менавіта яна адлюстроўвае яе культуру і традыцыі. І гэта кніга будзе садзейнічаць папулярызацыі і распаўсюджанню беларускай культуры.

Опубликовано:
Просмотров:
104