Кнігу "У засені замкаў і палацаў" прэзентуюць ў Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі

Кнігу "У засені замкаў і палацаў" прэзентуюць ў Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі

26 сакавіка ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя кнігі Б.А.Лазукі "У засені замкаў і палацаў. Матэрыяльная культура сацыяльнай эліты Беларусі XII – пачатку XX стагоддзя".

Выданне ўбачыла свет у 2018 годзе ў выдавецтве “Беларусь” і расказвае пра традыцыі побыту беларускай арыстакратыі, заканамернасці развіцця айчыннага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ва ўзаемасувязі з агульнаеўрапейскімі гісторыка-культурнымі працэсамі і ўзнагароджана дыпломам II ступені ў намінацыі “Залатыя скрыжалі” па выніках Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі“.

Падчас прэзентацыі адбудзецца адкрыццё выставы "Мастацтва раскошы: ювелірныя вырабы з калекцыі Музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".

Імпрэза распачнецца ў 18.10 выступленнем фолк-гурта Hard Wood Soleil.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, выдавецтва "Беларусь", Музей старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Опубликовано:
Просмотров:
1 461
Направления: