«Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку»: знаёмства з кнігай Віктара Хурсіка

«Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку»: знаёмства з кнігай Віктара Хурсіка

15 чэрвеня ў Мірскім замку пройдзе новы кніжны фестываль. Ён разгорнецца ў замкавым дворыку, а таксама на некаторых паверхах самога старажытнага мура. І паўсюль арганізатары абяцаюць бясплатны ўваход.

Асобным мерапрыемствам фестывалю запланаваны круглы стол, прысвечаны гістарычнай літаратуры.

На пляцоўках фестывалю аббудзецца шэраг прэзентацый кніжных навінак, сярод якіх прэзентацыя сапраўды ўнікальнай кнігі пісьменніка, выдаўца, краязнаўца Віктара Хурсіка «Vale!» .

«Vale!» – што ў перакладзе на беларускую мову значыць «Бывайце!»  

Так развітвалася легендарная беларуская мецэнатка Магдалена Радзівіл. Так называецца нечаканая і багатая на факты кніга пра яе слаўны лёс. Сучасны беларускі гістарычны пісьменнік Віктар Хурсік зрабіў выразную спробу праліць святло на лёс чалавека, на лёс жанчыны з роду Завішаў, якая была мецэнтакай, грамадскім дзеячам на рубяжы XIX – XX стагоддзяў, якая спрыяла выхаду ў свет беларускіх кніг. І сярод іх – зборнік неўміручай паэзіі нашага класіка Максіма Багдановіча «Вянок». А яшчэ ж быў удзел у стварэнні беларускіх школак, беларускага перыядычнага друку. Яшчэ яна дапамагала развіццю беларускамоўнага касцёла.

Варта заўважыць, што для стварэння паўнавартаснага партрэта Магдалены Радзівіл пісьменнік выкарыстоўвае болей як 300 гістарычных дакументаў, знойдзеных у архівах розных краін. Ёсць у кнізе і тэстамент славутай дзеячкі беларускай культуры, беларускага асветніцтва, змешчана досыць шмат фотаздымкаў. З цікавасцю чытаюцца асабістыя ўспаміны спадарыні Магдалены. У кнізе чытач сустрэнецца не толькі з магнатамі, але і з простымі сялянамі.

Арганізатарамі кніжнага свята выступаюць Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Гродзенскі аблвыканкам, Карэліцкі райвыканкам, Гродзенскі філіял РУП «Белдрук», музей «Замкавы комплекс «Мір», ААТ «Белкніга».


мир


Опубликовано:
Просмотров:
1 260
Направления: