Конкурс маладых аўтараў “Першацвет”-2017

Конкурс маладых аўтараў “Першацвет”-2017

Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда” і выдавецтвам “Мастацкая літаратура” ў 2016 годзе быў аб’яўлены Міжнародны літаратурны конкурс на лепшы твор сярод маладых аўтараў “Першацвет”, прызваны адкрыць новыя імёны ў літаратуры.

У першым конкурсе прынялі ўдзел каля 160 літаратараў.

Напрыканцы 2017 года былі падведзены вынікі ІІ Міжнароднага конкурсу на лепшы твор сярод маладых аўтараў. На гэты раз у ім удзельнічала каля 200 чалавек. Кожны са сваім бачаннем свету, сваім літаратурным стылем.

Па выніках конкурсу выдавецтвам “Мастацкая літаратура” пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь быў выдадзены другі выпуск альманаха прозы і паэзіі маладых “Першацвет”.  

У лік дваццаці пераможцаў увайшлі:  Аляксей Арцёмаў, Арына Гардзей , Кацярына Захарэвіч, Ефрасіння Капусціна, Андрэй Кімбар, Мікіта Крыцук, Таццяна Купрыянец, Святлана Курганава, Ніна Лістота, Дар’я Ляднёва, Кацярына Массэ, Арамаіс Міракян,  Ігар Палынскі, Алёна Папко, Кацярына Роўда, Марыя Свіст, Дар’я Трайдэн, Станіслава Умец, Воля Чайкоўская і Ксенія Шаржановіч.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў  адбылася ў рамках XXV Мінскай міжнароднай выставы-кірмашу.


Опубликовано:
Просмотров:
605