Конкурс «Мы — нашчадкі Перамогі!»

Конкурс «Мы — нашчадкі Перамогі!»

Выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мастацкая лiтаратура» (г.Мінск, Рэспубліка Беларусь) і таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЗНАНИО)» (г.Смаленск, Расія) падводзяць вынікі міжнароднага інтэрнэт-конкурсу «Мы — нашчадкі Перамогі!» сярод вучняў 1—4 -х класаў агульнаадукацыйных устаноў дзяржаў СНД.

Конкурс прысвечаны 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і накіраваны на ўмацаванне сяброўскіх стасункаў паміж дзяржавамі і народамі, захаванне духоўнага адзінства, развіццё сяброўскіх адносін і сацыяльнага партнёрства адукацыйных устаноў.

Конкурс праводзіўся па двух напрамках: выяўленчае мастацтва (жывапіс, графіка) і літаратурная творчасць (верш, проза, казка). Прыём работ ажыццяўляўся на адукацыйнай платформе «ЗНАНИО» з 16 снежня 2019 года па 17 студзеня 2020 года.

На конкурс даслана каля 6 тысяч работ з Беларусі, Расіі, Арменіі, Малдовы, Казахстана, Узбекістана, Туркменістана  і інш. Прынята да ўдзелу — 3947 (выяўленчае мастацтва — 2914, літаратурная творчасць — 1033 работы).

Створана міжнароднае журы конкурсу, якое вызначае пераможцаў.

Па выніках конкурсу выйдзе кніга (друкаванае і электроннае выданні), куды ўвойдуць лепшыя работы будучых мастакоў і літаратараў.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва «Мастацкая лiтаратура».


Опубликовано:
Просмотров:
709