Конкурс на суісканне прэміі газеты «Літаратура і Мастацтва»

Конкурс на суісканне прэміі газеты «Літаратура і Мастацтва»

Выдавецкі дом «Звязда» абвясціў аб пачатку конкурсу на суісканне прэміі газеты «Літаратура і Мастацтва»:

прэмія імя Б. Мікуліча — за найлепшую публікацыю твора прозы на старонках газеты «ЛіМ»;

прэмія імя А. Бачылы — за найлепшую паэтычную публікацыю на старонках газеты «ЛіМ»;

прэмія імя Р. Бярозкіна — за найлепшую літаратурна-крытычную публікацыю.

Прэмія заснаваная дзеля развiцця беларускай мастацкай лiтаратуры i творчасцi пiсьменнiкаў Рэспублiкi Беларусь, а таксама дзеля павышэння якасці літаратурных і літаратурна-крытычных публікацый на старонках газеты і заахвочвання больш шырокага кола аўтараў да супрацоўніцтва з выданнем, прыцягнення ўвагі маладых пісьменнікаў і крытыкаў.

Заснавальнікам прэміі з’яўляецца Выдавецкі дом «Звязда» (газета «Літаратура і мастацтва»).

Прэтэндэнтамі на прэмію газеты «ЛіМ» могуць быць грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, аўтары твораў мастацкай лiтаратуры ў жанрах паэзii, прозы, а таксама лiтаратурнай крытыкi на беларускай мове, надрукаваныя на старонках газеты «ЛіМ» у 2019 годзе.


Палажэнне аб зацвярджэнні прэмій газеты «Літаратура і Мастацтва»

Опубликовано:
Просмотров:
619
Направления:
Поделиться в соц.сетях