Круглы стол «Праблемы гісторыі на старонках сучаснасці»

Круглы стол «Праблемы гісторыі на старонках сучаснасці»

Тым, хто цікавіцца гісторыяй па-сапраўднаму! Усім, хто хоча пісаць пра мінулае па-сучаснаму!  Школьнікам, студэнтам, магістрантам, аспірантам з ліку будучых гісторыкаў і журналістаў.  Сур’ёзным навукоўцам і даследчыкам-аматарам. Рэдактарам і аўтарам.

Часопіс «Маладосць» мае намер правесці жывы і максімальна актуальны круглы стол «Праблемы гісторыі на старонках сучаснасці», у якім плануе разглядзець наступнае праблемна-тэматычнае поле:

  • Крытэрыі эстэтыкі новых публіцыстычных тэкстаў, прысвечаных старым часам; пошук стылю і выбар жанру.
  • Сучаснае ўсведамленне гістарычных падзей: пагрэшнасці ўспрымання і іх прычыны.
  • Духоўна-каштоўнасныя сэнсы і логіка інтэрпрэтацый.
  • Актуалізацыя мінулага: сэнсы і роля.
  • Рамантызацыя, дэманізацыя, міфалагізацыя і гейміфікацыя гістарычных падзей і асоб: ці апраўдваюцца сродкі мэтамі.
  • Пафас як праблема перавагі формы над зместам; патрыятычнае як адмоўнае.
  • Інтуітыўныя шляхі даследавання: новыя межы.
  • Сумненне як матывацыя: праблема аўтарытэту і этыка абвяржэнняў.
  • Пошукі чыстых крыніц: парады дылетантам.

Да разгляду прымаюцца арыгінальныя тэмы, якія маюць практычную каштоўнасць і могуць быць раскрыты ў вусным выступленні за 5-7 хвілін.

Актуальныя паведамленні ўдзельнікаў круглага стала будуць надрукаваны ў часопісе «Маладосць».

Для ўдзелу ў круглым стале трэба да 15 студзеня 2020 года прыслаць на адрас vdsd@tut.by заяўку з пазнакай круглы стол. У заяўцы ўказаць:

  • Прозвішча, імя і імя па бацьку;
  • месца працы/вучобы;
  • тэлефон і электронны адрас для сувязі;
  • назву паведамлення;
  • сутнасць паведамлення (да 1 тысячы знакаў).

Дадатковая інфармацыя:

8-029-149-87-93; 8-017-316-97-09;

vdsd@tut.by

Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Святлана Воцінава.

Опубликовано:
Просмотров:
848