Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям» з «Народнай асветай»

Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям» з «Народнай асветай»

Зусім нядаўна стартавала рэспубліканская акцыя «Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям» па падтрымцы беларускай мастацкай літаратуры і творчасці сучасных пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, адраджэнню традыцый чытання, знаёмству дзяцей з сучаснай беларускай літаратурай.

Падчас акцыі дзеці з задавальненнем дзеляцца сваімі ўражаннямі па прачытаных кнігах, дасылаюць па іх малюнкі і сачыненні ў адрас арганізатараў акцыі.

Выдавецтва «Народная асвета», як адно з арганізатараў акцыі, рада падзяліцца водгукамі юных чытачоў. Малюнак па кнізе М.М. Чарняўскага «Ці растуць грыбы ў Грыбна?», якая выйшла ў выдавецтве, даслаў Ян Вайцяхоўскі, вучань сярэдняй школы № 42 горада Мінска.

Дзякуй тым, хто ўжо далучыўся да акцыі!

З нецярпеннем чакаем новыя работы па прачытаных творах беларускіх пісьменнікаў.


Опубликовано:
Просмотров:
636