“Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям” запрашае

Выдавецтва “Мастацкая літаратура” у рамках правядзення  рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям” запрашае школьнікаў прыняць удзел у конкурсе сачыненняў і малюнкаў па любімых творах беларускіх пісьменнікаў.

Сачыненні (водгукі, рэцэнзіі, замалёўкі, эсэ) і малюнкі могуць быць прысвечаны творам (альбо іх героям) як пісьменнікаў-класікаў, так і сучасных айчынных празаікаў і паэтаў. Удзел у конкурсе могуць браць школьнікі любога ўзросту.

Па выніках конкурсу выдавецтва “Мастацкая літаратура” мяркуе выдаць кнігу, у якую ўвойдуць найбольш цікавыя і арыгінальныя сачыненні і малюнкі, а на працягу ўсяго тэрміну яго правядзення яны будуць змешчаны на сайце выдавецтва, а таксама на старонцы “Мастацкай літаратуры” на Facebook.

Свае працы можна дасылаць да 1 снежня 2018 года на адрас: выдавецтва “Мастацкая літаратура”, пр-т Пераможцаў, 11, 220004, г. Мінск. Альбо на электронны адрас: glavred@mastlit.by.


Опубликовано:
Просмотров:
37
Поделиться в соц.сетях