«Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям» у дзіцячай бібліятэцы №1 г. Мінска
У дзіцячай бібліятэцы №1 г. Мінска прайшла прэзентацыя кнігі “Сем гісторый пра воўка і вожыка” Аляксея Якімовіча, якую арганізавала выдавецтва “Пачатковая школа”. Сустрэча адбылася ў межах рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”.
Слухачамі-удзельнікамі прэзентацыі былі вучні 2 ”В” і 2 “Г” класаў беларускамоўнай гімназіі №4 г. Мінска. Падчас знаёмства з гісторыямі і казкамі дзеці ўзгадалі назвы лясных жывёл і птушак Беларусі, а таксама адзначылі драпежнікаў.
Кніга “Сем гісторый пра воўка і вожыка”вучыць дабрыні, спагадлівасці і павазе да старэйшых.
Мэта правядзення рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут Мая Беларусь: сучасныя піcьменнікі – дзецям” – падтрымка развіцця беларускай мастацкай літаратуры і творчасці сучасных пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, адраджэнне традыцый чытання, знаёмства дзяцей з сучаснай беларускай літаратурай.
Акцыя праводзіцца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.