«Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям» у Гродна

«Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям» у Гродна

14 верасня ў рамках рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям» у гімназіі № 9 імя Ф.П. Кірычэнкі горада Гродна адбылася прэзентацыя кнігі «Удивительные приключения макаронины Моти и другие невероятные происшествия», што выйшла ў выдавецтве «Народная асвета».

У новай кнізе гродзенскай пісьменніцы Таццяны Сучковай дзяцей чакае нямала дзіўных гісторый, знаёмства з незвычайнымі казачнымі героямі.

Прэзентацыя з удзелам аўтара прайшла займальна: з гульнямі і віктарынамі. Кожны жадаючы атрымаў памятны аўтограф з пажаданнямі аўтара.


народная асвета в гродно




Опубликовано:
Просмотров:
2 023
Регионы Беларуси: