“Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям” завітаў у Салігорск

“Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям” завітаў у Салігорск

000084_14698.jpg6 чэрвеня 2018 г. у рамках рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пicьменнікі – дзецям” адбыліся прэзентацыі кніг Анатоля Зэкава “Колькі дзе чаго: загадкі-задачкі”, “Кенгуру ці кенгура?” у горадзе Салігорску.

Спачатку прэзентацыя кніг выдавецтва “Народная асвета” праходзіла ў Салігорскай раённай бібліятэцы. Анатоль Зэкаў пазнаёміў дзяцей са сваімі кнігамі, прачытаў вершы, загадаў загадкі. Дзеці ўважліва слухалі Анатоля Зэкава, адгадвалі загадкі, атрымлівалі прызы і аўтографы аўтара.

Потым прайшла яшчэ адна прэзентацыя ў гімназіі № 1 горада Салігорска. Дзеці таксама былі вельмі ўважлівымі і актыўнымі. Вымаўляць скорагаворкі і праверыць сябе ў адгадванні загадак імкнуліся не толькі дзеці, але і настаўнікі.

Мэта правядзення рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут Мая Беларусь: сучасныя піcьменнікі – дзецям” – падтрымка развіцця беларускай мастацкай літаратуры і творчасці сучасных пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, адраджэнне традыцый чытання, знаёмства дзяцей з сучаснай беларускай літаратурай.

Акцыя праводзіцца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Опубликовано:
Просмотров:
598