Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пiсьменнiкi дзецям»

Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пiсьменнiкi дзецям»

Зусім нядаўна стартавала рэспубліканская акцыя «Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям» па падтрымцы беларускай мастацкай літаратуры і творчасці сучасных пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, адраджэнню традыцый чытання, знаёмству дзяцей з сучаснай беларускай літаратурай.

Выдавецтва «Народная асвета», як адно з арганізатараў акцыі, рада падзяліцца першымі водгукамі юных чытачоў. Малюнак па кнізе М.М. Чарняўскага «Ці растуць грыбы ў Грыбна?», якая выйшла ў выдавецтве «Народная асвета», даслаў вучань ДУА «СШ № 42 г. Мінска».

Дзякуй тым, хто ўжо далучыўся да акцыі, яна будзе працягвацца! «Народная асвета» з нецярпеннем чакае малюнкі, сачыненні і буктрэйлеры па творах айчынных пісьменнікаў, як сучасных, так і класікаў беларускай літаратуры.


Крыніца: "Народная асвета"

Опубликовано:
Просмотров:
469