“ЛіМ” правядзе конкурс на найлепшы ўрок пазакласнага чытання па сучаснай беларускай літаратуры
Выдавецкі дом «Звязда» і рэдакцыя газеты «Літаратура і мастацтва» абвяшчаюць конкурс на найлепшы ўрок пазакласнага чытання па сучаснай беларускай літаратуры, дзе, як у люстэрку, выяўляюцца асноўныя пытанні, якімі жыве грамадства сёння. Удзельнічаць у ім могуць аўтары з Беларусі.
На конкурс прадстаўляюцца метадычныя распрацоўкі ўрокаў пазакласнага чытання па сучаснай беларускай літаратуры (творы беларускіх аўтараў, напісаныя не раней як за 1990 год).
Матэрыялы будуць разглядацца ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», найлепшыя работы ўбачаць свет на яе старонках.
Аўтары трох лепшых распрацовак атрымаюць грашовыя ўзнагароды.
Працы можна дасылаць з 18 красавіка па 31 снежня 2018 года на адрас lіm_nеw@mаіl.ru з пазнакай «Конкурс для настаўнікаў».
Палажэнне аб конкурсе глядзіце тут.