Літаратура для душы - Дзень праваслаўнай кнігі

Літаратура для душы - Дзень праваслаўнай кнігі

7 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі будзе адзначаны Дзень праваслаўнай кнігі. На святкаванне запрошаны святары Беларускай Праваслаўнай Царквы, прадстаўнікі міністэрств культуры і адукацыі, кіраўнікі мясцовых выканаўчых органаў, супрацоўнікі дыпламатычных місій, рэктары і студэнты духоўных і свецкіх ВНУ.

У праграме прэзентацыя кніг Патрыярха Маскоўскага і ўсея Русі Кірыла, выстава літаратуры Выдавецтва Маскоўскай Патрыярхіі, экспазіцыя кніг беларускіх праваслаўных выдавецтваў, якія прадставяць навінкі дзіцячай літаратуры, праваслаўных мастацкіх выданняў, твораў святых айцоў і настаўнікаў царквы, а таксама катэхізічных духоўнаасветніцкіх кніг.

Святкаванне Дня праваслаўный кнігі стала добрай традыцыяй для нашай краіны. Прысвечаныя яму мерапрыемствы праходзяць не толькі ў Мінску, але і ва ўсіх епархіях Беларускага Экзархата, а таксама ў публічных і царкоўных бібліятэках, сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, духоўных школах Беларускай праваслаўнай Царквы. Іх мэта – прывіць любоў да чытання ў падрастаючага пакалення і развіць цікавасць да духоўнай літаратуры. Сёлетні Дзень праваслаўнай кнігі прымеркаваны да 180-годдзя Полацкага царкоўнага Сабору.

Опубликовано:
Просмотров:
1 139