”Літаратурна-музычная гасцёўня са ”Звяздой“

”Літаратурна-музычная гасцёўня са ”Звяздой“

На мінулым тыдні ў Цэнтры тэхнічнай і мастацкай творчасці ”Зорка“ адбылося мерапрыемства праекта ”Літаратурна-музычная гасцёўня запрашае...“. Яго ўдзельнікамі сталі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі – М.А.Дзеравянка і У.М.Мазго, а таксама юныя літаратары і аматары беларускай паэзіі.

Удзельнікі сабраліся ў Музеі развіцця сістэмы адукацыі Фрунзенскага раёна г.Мінска. Сустрэча прайшла пад дэвізам ”Сэрца, аддадзенае дзецям“ і прысвячалася творчасці заснавальнікаў дзіцячай беларускай літаратуры Э.Агняцвет і Я.Маўра. Свой аповяд госці пачалі з цікавых фактаў і яркіх падзей, звязаных з жыццём знакамітых пісьменнікаў.

Вядомы паэт, перакладчык, песеннік Уладзімір Мінавіч Мазго прачытаў свае новыя вершы.

Аўтар фантастычных аповесцяў і апавяданняў, галоўны рэдактар дзіцячых часопісаў ”Мамино солнышко“, ”Мишутка“ Міхаіл Андрэевіч Дзеравянка прадставіў новыя кнігі з серыі ”Мишуткины сказки“, ”Удивительные приключения“, ”Секундочка“, якія выйшлі ў Выдавецкім доме “Звязда”.

Мазго, Дзеравянка_2.jpg

Дзеці здзівілі гасцей выдатным веданнем іх творчасці. З азартам і натхненнем яны чыталі вершы, скорагаворкі, адгадвалі загадкі.

Дарашэнка Павел, навучэнец вакальнага гуртка ”Гармонія“, падрыхтаваў для прысутных музычны прэзент – беларускія песні на вершы У.Мазго.

Добрым падарункам для хлопчыкаў і дзяўчынак сталі кнігі з аўтографамі пісьменнікаў.

Мазго, Дзеравянка_3.jpg

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”

Опубликовано:
Просмотров:
1 155