”Лунінецкім навінам“ – 80!

”Лунінецкім навінам“ – 80!

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч павіншаваў калектыў рэдакцыі раённай газеты“ ”Лунінецкія навіны“, а таксама ветэранаў журналістыкі з 80-годдзем з дня выхаду першага нумара.

У прывітальным слове Міністр падкрэсліў, што “80 гадоў – больш чым салідны ўзрост для сучаснага друкаванага выдання. На працягу ўсяго гэтага часу газета нязменна заставалася адным з самых паважаных і кампетэнтных выданняў Брэсцкай вобласці.

Сёння інфармацыйнае поле рэгіёна немагчыма ўявіць без ”Лунінецкіх навін“. Газета за гады дзейнасці не толькі змянялася знешне, але і шукала свой уласны стыль і почырк. Аднак галоўнае – заўсёды заставалася носьбітам высокай культуры, прапагандыстам высокіх маральных каштоўнасцяў, выданнем інтэлігентным і адухоўленым”.

У віншаванні адзначана, што “газета жыве яркім, змястоўным жыццём, вынікам якога стаў бясспрэчны аўтарытэт сярод чытачоў. У гэтым, несумненна, заслуга таленавітага калектыву, які набыў рэпутацыю аднаго з самых крэатыўных сярод рэгіянальных перыядычных выданняў. Вашы чытачы заўсёды знаходзяць на старонках газеты глыбокую і разнастайную інфармацыю па самых актуальных праблемах жыцця сучаснага грамадства”.

Аляксандр Карлюкевіч пажадаў калектыву рэдакцыі газеты і надалей захаваць той пазітыў, што назапасіўся за гады станаўлення выдання, творчага росту і няўхільнага пашырэння чытацкай аўдыторыі, а таксама новых поспехаў, асабістага шчасця, здароўя і дабрабыту.

Опубликовано:
Просмотров:
618