Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч наведаў Чэрвеньскі раён у рамках Адзінага дня інфармавання

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч наведаў Чэрвеньскі раён у рамках Адзінага дня інфармавання
21 лістапада Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч наведаў Чэрвеньскі раён. У рамках Адзінага дня інфармавання на тэму “Развіццё у Рэспубліцы Беларусь прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванне дзелавой актыўнасці” ён сустрэўся з прадстаўнікамі працоўных калектываў рэдакцыі газеты “Раённы веснік”, друкарні і ўстаноў культуры раёна.
Аляксандр Карлюкевіч адказаў на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы. Жыхар Чэрвеня Аляксандр Капанец пацікавіўся магчымасцю ўстаноўкі мемарыяльнай шыльды ў гонар ураджэнца Чэрвеньшчыны, народнага архітэктара СССР Уладзіміра Караля на будынку Чэрвеньскай гімназіі, у якой ён вучыўся.