Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Л.С.Ананіч накіравала ў адрас калектыву рэдакцыі газеты " Аршанская газета " прывітанне з нагоды 100-годдзя з дня выхаду першага нумара выдання
Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Л.С.Ананіч накіравала ў адрас калектыву рэдакцыі газеты "Аршанская газета" прывітанне з нагоды 100-годдзя з дня выхаду першага нумара выдання
Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Л.С.Ананіч накіравала ў адрас калектыву рэдакцыі газеты "Аршанская газета" прывітанне з нагоды 100-годдзя з дня выхаду першага нумара выдання. У прывітанні падкрэсліваецца, што "Аршанская газета" на працягу цэлага стагоддзя годна нясе сваю высакародную місію інфармавання насельніцтва аб сацыяльна-палітычным, эканамічным і культурным жыцці рэгіёна. І сёння, у сучаснай Беларусі, выданне імкнецца добрасумленна выконваць свае грамадскія, палітычныя задачы.
У газеты багатая гісторыя і добрыя традыцыі. І сучаснае пакаленне журналістаў беражліва захоўвае каштоўную творчую спадчыну выдання, з лёсам якога звязаны вядомыя беларускія пісьменнікі – У. Корбан, У. Караткевіч, Я. Васілёнак, А. Міронаў, М. Садковіч, А. Стаховіч, Я. Сіпакоў. Ад старэйшых майстроў пяра журналісцкая моладзь ўзяла на ўзбраенне энтузіязм, адданасць справе, адказнасць, творчы падыход.
У прывітанні Лілія Станіславаўна выказала ўпэўненасць, што калектыў рэдакцыі і далей будзеце захоўваць славутыя традыцыі газеты, выкарыстоўваць свае веды і вопыт на карысць роднай Беларусі.
Міністр пажадала калектыву рэдакцыі і ўсім сябрам газеты моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.