Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Л.С.Ананіч накіравала ў адрас калектыву рэдакцыі газеты "Гомельская праўда" прывітанне з нагоды 100-годдзя
Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Л.С.Ананіч накіравала ў адрас калектыву рэдакцыі газеты "Гомельская праўда" прывітанне з нагоды 100-годдзя з дня выхаду першага нумара выдання. У прывітанні падкрэслівалася, што газета стала сапраўдным летапісцам жыцця народа і краіны. Па старонках выдання можна вывучаць гісторыю, бо ў найстарэйшай газеце Беларусі знайшлі адлюстраванне самыя значныя падзеі ХХ стагоддзя і пачатку трэцяга тысячагоддзя.
І сёння газета з’яўляецца адным з вядучых і аўтарытэтных рэгіянальных выданняў краіны, аб чым сведчаць перамогі ў творчых конкурсах, стабільна высокія тыражы. "Гомельская праўда" заўжды ўсебакова асвятляе жыццё вобласці, забяспечвае разнастайны інфармацыйны попыт жыхароў, дапамагае мясцовым уладам у вырашэнні надзённых праблем сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Міністр пажадала калектыву рэдакцыі моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, шматлікай чытацкай аўдыторыі.
Опубликовано:
Просмотров:
327