“Маё Заслаўе, я заўжды з табою…”

“Маё Заслаўе, я заўжды з табою…”

Паэтычныя  і  музычныя  творы  пісьменніка  і  вядучага  рэдактара  выдавецтва  “Мастацкая  літаратура” Дзмітрыя  Пятровіча, прысвечаныя  малой  радзіме  аўтара, прагучалі  ў  яго  выкананні   ў  Заслаўскай  гімназіі  падчас  сустрэчы  з  вучнямі  і  настаўнікамі  гэтай  навучальнай  установы.

Літаратурна-музычная  імпрэза, у  якой  таксама  прымаў  удзел  вядомы  паэт  Мікола  Шабовіч, адбылася  ў  рамках  рэспубліканскай  акцыі “Культурны маршрут "Мая  Беларусь: сучасныя  пісьменнікі – дзецям”, падчас  якой  плануецца  сабраць  лепшыя  сачыненні (водгукі, эсэ) і  малюнкі  вучняў, прысвечаныя  творам  любімых  пісьменнікаў – класікаў  і  сучаснікаў. Гэтыя  творы  будуць  апублікаваны  ў  зборніку, які мяркуе выдаць “Мастацкая  літаратура”.

Госці  заклікалі  гімназістаў  прыняць  удзел  у  вышэйназванай  акцыі,  а  таксама  ў  Міжнародным  конкурсе  для  маладых  творцаў “Першацвет”,   арганізаваны  Міністэрствам  інфармацыі, РВУ “Выдавецкі  дом “Звязда” і УП “Мастацкая  літаратура”. Напрыканцы  імпрэзы  гімназісты  чыталі  свае  вершы.


Опубликовано:
Просмотров:
631